Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.24

Удзел у раённай акцыі "Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску"

Сёння, 21 лютага 2024 г., адбылася раённая акцыя "Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з'яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае "ўвесь след свайго духоўнага жыцця". Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з'яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека.

У Міжнародны дзень роднай мовы педагогі дашкольнай адукацыі праводзілі гутаркі “21 лютага – Дзень роднай мовы”, “Наша родная мова”, “Я нарадзіўся ў Беларусі”,"Родная мова", развучвалі беларускія скорагаворкі, прыказкі, прымаукі. Разглядалi тэматычны альбом "Мая Беларусь».

На працягу дня гулялі ў дыдактычныя гульні "Перакладчык', "Беларускі арнамент", “Беларуская хатка”, "Паслухай і паўтары", таксама гулялі ў рухомыя і карагодныя гульні.

Чыталi беларускія народныя казкі і пераказвалі іх "Зайкава хатка",
"Курачка - Рабка", "Коцік, “Пеўнік і лісіца".

   

   

   

Раздзелы сайта