Калектыў дзіцячага сада - дружная каманда прафесіяналаў з вялікім творчым патэнцыялам. Калектыў наш ініцыятыўны, творчы, таленавіты. Ключавым прынцыпам працы з'яўляецца індывідуальна-дыферэнцыраваны падыход. Педагогі ўдзельнічаюць у розных конкурсах прафесійнага майстэрства і фестывалях.
Наш калектыў - гэта выхавальнікі і педагог – псіхолаг, музычныя кіраўнікі і настаўнікі – дэфектолагі, кіраўнікі фізвыхавання і медсястра. Разам мы ствараем ўтульнасць, радасны настрой і хатнюю абстаноўку ў дзіцячым садзе.
З дзецьмі займаюцца кваліфікаваныя спецыялісты:
- 2 музычных кіраўніка;
- 4 настаўніка-дэфектолага;
-1 педагог-псіхолаг;
- 2 кіраўніка фізвыхавання;
- выхаваўча-адукацыйны працэс забяспечваюць 22 выхавацелі.
У дашкольнай установе прадстаўлены спецыялісты з розным педагагічным стажам. Ва ўстанове колькасць педагогаў са стажам больш за 20 гадоў складае 45%, са стажам ад 10 гадоў да 20 гадоў-29% і маладых-16%, поўных творчага патэнцыялу педагогаў. 67% педагогаў маюць вышэйшую педагагічную адукацыю. Такія суадносіны забяспечвае пэўную стабільнасць і пераемнасць педагагічнай дзейнасці.
Калектыў дзіцячага садка заўсёды рады сустрэчы з дзецьмі і гатовы да супрацоўніцтва з бацькамі.
разгарнуць » / « згарнуць