Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.03.22

Свята 8 Сакавіка!

У кожным дзіцячым садзе напярэдадні свята Вясны праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы. І ў нашай установе дашкольнай адукацыі з 1 па 4 сакавіка прайшлі ранішнікі для дзяцей, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню. Падрыхтоўка пачалася задоўга да надыходу свята. З дзецьмі развучвалі вершы, праводзілі гутаркі, рэпетавалі сцэнкі, развучвалі песні і танца. Для любімых мам і бабуль вырабілі падарункі: віншавальныя паштоўкі, вырабы сваімі рукамі. Вялікую работу правялі па афармленні груп і музычнага залы. Усюды панавала атмасфера свята. Дзеці прыйшлі на ранішнік прыбраныя, вясёлыя ў прадчуванні свята. І іх надзеі апраўдаліся. Дзеці сваімі вершамі, танцамі, песнямі і сцэнкамі падарылі мамам шмат добрых слоў, пяшчоты і ўвагі. Свята прайшоў у дружнай, вясёлай і добразычлівай атмасферы. Мы глядзім на нашых дзяцей і думаем – жыццё працягваецца! А значыць, усё добра!

Хай нягоды і няшчасці вас абыходзяць бокам.

За каханне, за працу, за ласку мамам наш паклон зямной.

Раздзелы сайта