Я роднае слова люблю без прымусу,
Яно мне аж свеціцца –кожнае, кожнае.
Вы ганарыцеся беларусы-
Наша мова такая прыгожая!
М.Дукса
21 лютага ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад №20 г.Кобрына прайшла Акцыя «Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску»,прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.Выхоўваць патрыётаў сваёй Радзімы, якія ведаюць традыцыі свайго народа і родную мову, трэба з маленства.
На працягу дня з выхаванцамі пры ўдзеле педагагічных работнікаў былі арганізаваны заняткі, гульні, забавы, фальклорныя святы.
Свята атрымалася цікавым, насычаным і вельмі вясёлым.
Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна - нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!
Пляска "Крыжачок"

Аркестр "Саўка ды Грышка"


Знаёмства дзяцей другой малодшай групы з сімволікай нашай краіны.



Драматызацыя беларускай народнай казкі "Коцік, пеўнік, лісіца"

"Разглядаем, слухаем і размаўляем"




"Беларуская хатка"




